Перайсці да зместу

Раман Раманавіч Качанаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Раман Раманавіч Качанаў
Дата нараджэння 17 студзеня 1967(1967-01-17) (57 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Roman Kachanov[d]
Жонка Ангеліна Віктараўна Чарнова[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, вырабнік
IMDb ID 0434153
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раман Раманавіч Качанаў (руск.: Роман Романович Качанов; нар. 17 студзеня 1967, Масква) — расійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Сын вядомага расійскага аніматара Рамана Абелевіча Качанава.

Працоўную дзейнасць пачаў у 15 гадоў. Працаваў літаратурным сакратаром (пісьменніка-фантаста Кіра Булычова). У 1982—1984 гадах як вольны слухач, праслухаў курс лекцый на Вышэйшых рэжысёрскіх курсах. У 1984 годзе паступіў на сцэнарны факультэт УДІКа. Падчас навучання ў інстытуце пісаў сцэнарыі для студэнцкіх навучальных работ. У 1989 годзе скончыў УДІК.

У 1990 годзе як рэжысёр-пастаноўшчык пачаў здымаць фільм «Не пытай мяне ні пра што». У 1991 годзе фільм завяршыў. Аднак, праз эканамічныя цяжкасцей у краіне, фільм не выйшаў на экраны. Прэм’ера адбылася толькі ў 1994 годзе ў Цэнтральным доме кінематаграфістаў.

У студзені 1992 года прыступіў да здымак кінакарціны «Вырадак». У 1993 годзе карціну скончыў.

У 1993 годзе 17 сакавіка памерла маці — Гара Аляксандраўна Качанава. А 4 ліпеня бацька — Раман Абелевіч Качанаў.

У 1993—1997 годзе здымаў рэкламныя ролікі. У 1998 годзе зняў малабюджэтную карціну «Максіміліян».

У 1998 годзе ажаніўся з актрысай Ганнай Буклоўскай, 3 лістапада ў іх нарадзілася дачка — Паліна Качанава. 19 снежня 1999 года нарадзілася другая дачка — Аляксандра Качанава.

У 1999 годзе пачаў здымаць, а ў 2000 годзе завяршыў вытворчасць фільма «ДМБ», які атрымаў шырокае прызнанне, як крытыкаў, так і публікі. Яго прэм’ерай адкрыўся першы шматзалавы кінатэатр у Расіі. Мультыплекс «Каро» на Шарамецеўскай вуліцы ў Маскве.

У 2001 годзе завяршыў вытворчасць кінафільма «Даўн Хаус».

У 2003 годзе развёўся з Ганнай Буклоўскай. Цяпер жанаты з актрысай Ангелінай Чарновай, у іх двое дзяцей — Гара Качанава і Дзіна Качанава.

  1. 1991 — Не пытай мяне ні пра што
  2. 1993 — Вырадкі
  3. 1999 — Максіміліян
  4. 2000 — ДМБ
  5. 2001 — Даўн Хаус
  6. 2004 — Ар’е
  7. 2006 — Узяць Таранціна
  8. 2007 — Неваляшка
  9. 2010 — Псеўданім для героя (у вытворчасці)
  1. 1988 — Лухта. Аповед ні пра што
  2. 1991 — Не пытайся мяне ні пра што
  3. 2000 — Даўн Хаус
  4. 2000 — ДМБ
  5. 2004 — Ар’е
  6. 2007 — Неваляшка

Акцёрскія працы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. 1981 — Тайна трэцяй планеты — Ушан на вуліцы (агучванне)
  2. 1989 — Разбуральнік хваль — мінак
  3. 1991 — Не пытай мяне ні пра што — Пацыент у чарзе
  4. 2000 — ДМБ — каптэр Ліберман
  5. 2010 — Псеўданім для героя — Кілер
  1. 2000 — ДМБ — Прыз ФІПРЭСІ на АРКФ у Сочы «For its humour and for the ironic look on Russian society which allows to overcome tragedies of everyday life and might open doors to the new cinema»[1];
  2. 2000 — ДМБ — Прыз Гільдыі кіназнаўцаў і кінакрытыкаў на АРКФ у Сочы;
  3. 2000 — ДМБ — Прыз «Залаты авен» «За лепшы кінасцэнарый»;
  4. 2001 — Даўн Хаус — Спецыяльны прыз журы на АРКФ у Сочы за «Пошук новай кінамовы»;
  5. 2001 — Даўн Хаус — Расійскі кінафестываль «Літаратура і кіно» у Гатчыне Спецыяльны прыз журы «За беспрэцэдэнтнае абыходжанне з раманам Ф. М. Дастаеўскага „Ідыёт“»;
  6. 2004 — Ар’е — Расійскі кінафестываль «Амурская восень» ў Благавешчанскім «За лепшы фільм».

Зноскі

  1. DMB (2000) - Awards - IMDb (англ.). Праверана 14 кастрычніка 2023.